21 сентября 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны. Некалькі народных прыкмет: доўгае павуцінне ляціць -  будзе ясная восень і не хутка выпадзе снег. З'явіліся камары позняй восенню - будзе мяккая зіма. Позні і дружны лістапад - да суровай і працяглай зімы. Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Полацку ў 1976 годзе - звыш 4 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брагіне ў 2018 годзе - амаль 27,5 градуса цяпла.