Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - слабаўзбураны.
21 жніўня ў народным календары пазначаны прысвятак Мiрон Ветрагон. А ветрагонам называлі таму, што ў яго свята нярэдка здараліся моцныя вятры. Дарэчы, па надвор'і на Мірона меркавалі аб тым, якім будзе будучы студзень. Таксама рабілі прагнозы на восень: калі дзьмуць спакойныя вятры - восень будзе сонечнай, калі здараецца бура - верасень чакаецца непагодлівым.
А зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была на Нарачы ў 1977 годзе - усяго 1 градус цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 1946 годзе ў Касцюковічах - больш як 37 градусаў.













