26 октября 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  слабаўзбураны.

Некалькі народных прыкмет:  падзьмуў паўночны вецер - будзе мокрае надвор'е. Калі дзень сухі, то і наступнае лета сухім будзе. Яркія зоркі - да добрага ўраджаю.

Інфармацыя  з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Мінску ў 1912 годзе -  больш за 11 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1949 - у Жыткавічах тэмпература паветра дасягнула 21 з паловай градуса вышэй за нуль.