20 Лістапада 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначала вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравалася ў вільготнай паветранай масе. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны адзначаўся туман. 21 лістапада ў народным календары Міхайлаў дзень. З Міхайлавым днём звязвалі і пацяпленні ў надвор’і - так званыя Міхайлавы адлігі. "З Міхайлы зіма не стаіць, зямля не мерзне". "На Міхайлу раздарожжа - да зімовага Міхайлы шляху не будзе". І вось яшчэ такая прыкмета: "Міхайла ў інеі прыйдзе - снежная зіма наступае, а калі туманам Міхайла спавіты - быць адлізе".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 21-е кастрычніка: самая халодная ноч была ў Шаркаўшчыне ў 1998 годзе - больш за 23 градусы марозу, а самы цёплы дзень ў Васілевічах ў 1926 - тэрмометры паказалі амаль 15 градусаў цяпла.