20 июня 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. 21 чэрвеня ў народным календары - Тодар, у некаторых мясцінах Хвёдар, Фёдар Летні ці Фёдараў дзень. Прыкмячалі: калі на Тодара раса, лета сухое і ўраджайнае, навальніца на Хвёдара - падвядзе надвор’е ў час жніва. Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1981 годзе – 2 градусы цяпла, а самы цёплы дзень - у 2002-м у Лельчыцах тэрмометры паказалі амаль +35 градусаў.