21 февраля 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - слабаўзбураны. Некалькі народных прыкмет: "Мароз 21 лютага - зіма хутка скончыцца. На дрэвах ляжыць іней - будзе шмат мёду. Чым халадней у гэты дзень - тым цяплей будзе сакавік." Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 21-е лютага: самая халодная ноч была ў Магілёве ў 1964 годзе - 30 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1990 - у Брэсце тэрмометры паказалі больш за 17 градусаў цяпла.