19 июня 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначаў антыцыклон з цэнтрам над тэрыторыяй нашай краіны. У дзённыя гадзіны месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях максімальная тэмпература паветра дасягала 30 градусаў цяпла. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон – ад спакойнага да слабаўзбуранага.

І некалькі народных прымет: цёплае надвор'е - жыта ўродзіцца. Калі ў гэты дзень гром доўга грыміць - непагадзь надоўга, а калі ён пераходзіць з месца на месца - будзе град і холад.