Пра надвор'е - 18 лютага ў народным календары Агата

17 февраля 2022

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.        

18 лютага ў народным календары Агата. Прыкмячалі: калі снег ідзе ў  марозны дзень - да пацяплення. Маразы ў гэты дзень - вясна будзе ранняя, а лета - сухое і гарачае. 

Зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 18 лютага: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 2011 годзе - 32 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 2002-м - у Брагіне тэрмометры паказалі амаль 13 градусаў вышэй за нуль.