18 августа 2023

19 жніўня магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

Заўтра Яблычны Спас (іншыя назвы Другі Спас, Вялікі Спас). У гэты дзень асвячалі садавіну, пачыналі сеяць азімыя. Наогул лічылi, што лета ўжо скончылася, таму казалi: "Прыйшоў Спас - пайшло лета ад нас". А яшчэ прыкмячалі: гарачы і сухі дзень - будзе цёплая восень; дождж ідзе - чакай восеньскай непагадзі.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Оршы ў 1987 годзе - менш за 2 градусы цяпла, а самы цёплы дзень быў 1946 годзе - у Васілевічах тэрмометры паказалі звыш 36 градусаў.