18 сентября 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі вызначалі атмасферныя франты і халодная паветраная маса са Скандынавіі. Па ўсёй краіне прайшлі кароткачасовыя дажджы. Месцамі па паўднёвым захадзе парывы паўночна-заходняга ветру дасягалі 15-18 метраў за секунду. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага. 19 верасня ў народным календары прысвятак Цуды. Іншыя назвы Міхайла, Міхайлаў дзень. Пачынаюцца так званыя Міхайлаўскія ранішнікі. Дні становяцца больш кароткімі. У гэты дзень прыкмячалі: іней на дрэвах з раніцы - да снежнай зімы. Павуцінне лятае пры захадзе сонца - да марозу ўначы. Сінія аблокі ўвечары - да змены надвор'я.

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Верхнядзвінску ў 1958 годзе - больш за 5 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у Мінску ў 1975 годзе - тэрмометры паказвалі 29 градусаў цяпла.