18 июля 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначалi атмасферныя франты. У асобных раёнах краіны адзначалiся навальнiцы, месцамi ў паўднёва-ўсходнiх раёнах прайшлi моцныя дажджы. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. І некалькі народных прыкмет: "Калі дзень мокры, то і восень будзе мокрай. Увечары цяплей, чым удзень - да дажджу". Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была зафіксаваная на метэастанцыі Нарач у 1978 годзе - каля трох градусаў цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 2010 годзе ў Васілевічах - больш за 35 градусаў цяпла.