18 января 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  слабаўзбураны. 19 студзеня - Вадохрышча. У праваслаўным царкоўным календары Святое  Богаяўленне, Хрышчэнне Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста. Лічылася, што зіма пасля Вадохрышча павярнула на вясну, таму клопат пра будучы ўраджай станавіўся ўсё больш актуальным. Прыкмячалі: снег на Вадохрышча - добра будуць раіцца пчолы і бульбы вырасце многа. 

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 19 студзеня: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 2006 годзе - больш за 30 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2007 - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 10 градусаў цяпла.