16 марта 2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.  Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

17 сакавіка ў народным календары Герасім Гракоўнік. Казалі: "Герасім гракоў прыгнаў". І вось прыкметы пра надвор’е: калі гракі шумныя ды крыклівыя, надвор’е пагоршыцца, часцей да дажджу. Гракі сядзяць на гнёздах - на дружную вясну, калі лятаюць бязмэтна або зусім іх не бачна - вясна будзе павольная, часцей позняя".

Зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Мар'інай Горцы ў 1917 годзе – больш за 29 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2012 - у Пружанах тэрмометры паказалі звыш 18 градусаў са знакам плюс.