15 февраля 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. Некалькі народных прыкмет: над замерзлай ракой сцелецца пар або дым - да халадоў; шмат снегу ў гэты дзень - лета будзе дажджлівым. Уначы быў іней - удзень адлігі не будзе. Крыху цікавай інфармаціі  з гісторыіі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Полацку ў 1954 годзе - 31 з паловай градус марозу, а самы цёплы дзень у 1998-м - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 12 градусаў цяпла.