14 сентября 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: аблокі апускаюцца і плывуць нізка - будзе непагадзь. Атмасферны ціск павышаецца - будзе малавоблачнае надвор'е без ападкаў. Шмат расы пры зацішным надвор'і - да цёплай і яснай восені.

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Лідзе ў 1942 годзе - звыш 5 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Мазыры ў 1994 - больш за 30,5 градуса цяпла.