14 Жніўня 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначалі актыўныя атмасферныя франты. У многіх раёнах краіны адзначаліся навальніцы. На большай частцы тэрыторыі прайшлі моцныя дажджы, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе пры навальніцах парывы ветру дасягалі 15-20 метраў за секунду. Месцамі выпаў град. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. У народным календары заўтра Сцяпанаў дзень. Прыкмячалі: якое надвор'е ў гэты дзень, такім будзе ўвесь верасень. Калі з раніцы сухое надвор'е, будзе суха 6 тыдняў. Калі дажджліва, у наступныя 6 тыдняў непагодліва будзе.

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Вілейцы ў 1964 годзе - менш за 3 градусы. А самы цёплы дзень у 2010 - на станцыі Акцябр тэрмометры паказалі амаль 37 з паловай градусаў.