Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца.
Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
13 лістапада ў народным календары Андрэй. У некаторых раёнах лічыцца апошнім днём восені. Таксама адзначалася свята рыбака. Казалі: не накорміць зямля - накорміць вада. Святкавалі ў гэты дзень і паляўнічыя. Казалi: на Андрэя заяц даражэйшы за каня. А яшчэ прыкмячалі: вецер працяглы час дзьмуў у адным кірунку, а потым змяніўся на адваротны - да сырога надвор'я.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 13 лістапада: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Бабруйску ў 1993 годзе - больш за 19 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Пінску ў 2019-м - 16,5 градуса цяпла.













