Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон - ад слабаўзбуранага да ўзбуранага...
13 чэрвеня ў народным календары Ерамей. Амаль ўсюды ў Беларусі з надыходам гэтага прысвятка завяршалі сяўбу. Таму найбольш папулярным выслоўем на гэты дзень стала такое: “Прыйшоў Ерамей - больш не сей”. А яшчэ прыкмячалі: "Калі пачуеш зязюлю, можна чакаць добрага надвор’я. Непагадзь у гэты дзень - да суровай зімы".
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была на станцыі Палеская ў 2016 годзе - крыху менш за 1 градус цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Васілевічах у 2019-м - амаль 34 з паловай градусы вышэй за нуль.













