14 красавiка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
14 красавіка адзначаецца прысвятак Мар’я, якая ў народным уяўленні звязвалася з разводдзямі - вельмі распаўсюджанай прыроднай з’явай у гэты перыяд. Вось і прыкмета на гэты дзень: "Калі на Мар'ю ў ясную ноч вада ўсё ж прыбывала, то лічылася, што суха будзе ў жніво на хлебнай ніве".
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Полацку ў 1986 годзе - амаль 12 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1972 - у Жыткавічах тэрмометры паказалі звыш 24 градусаў цяпла.













