13 июля 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. 14 ліпеня ў народным календары Кузьма і Дзям’ян. Казалі: "На Кузьму і Дзям’яна касіць не рана". І прыкмячалі: "Зоркі вельмі ярка ззяюць, а раніцай бачныя хмары - будзе моцная навальніца. На дрэвах з'яўляецца жоўтае лісце - да ранняй восені і зімы". Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 14 ліпеня: самая нізкая начная тэмпература паветра была зафіксавана ў Гродне ў 1968 годзе - крыху больш за 3 градусы цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 1951 ў Гродне - амаль 34 градусы цяпла.