12 октября 2021

13 кастрычніка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

І некалькі народных прыкмет: калі ў гэты дзень выпадзе снег, тады зіму яшчэ доўга чакаць. А калі да гэтага часу ўсе жураўлі адляцелі ў вырай, зіма будзе ранняй і халоднай.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Ганцавічах у 2004 годзе - 8 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1964 - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 24 градусы цяпла.