11 декабря 2019
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначала цёплая вільготная паветраная маса. Месцамі па краіне туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

12 снежня ў народным календары Парамон. Аглядалі палеткі, ці многа снегу на іх. І можна было пачуць: "Зіма без снегу - не будзе хлеба". Захаваліся на гэты дзень і шматлікія прыкметы пра надвор’е: калі на Парамона снег - зайграе мяцеліца аж да Міколы Зімовага (да 19 снежня). Калі ўначы на небе зоркі яркія, бліскучыя - чакай маразоў, калі цьмяныя - цёплае надвор’е ўстановіцца. 

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 12 снежня: самая халодная ноч была ў Віцебску ў 1963 годзе - амаль 28 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Высокім у 1994-м - больш за 11 градусаў цяпла.