11 октября 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначалі цёплыя вільготныя паветраныя масы з Заходняй Еўропы. Уначы па паўночным захадзе, удзень па большай частцы краіны адзначалася ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не чакаецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: "Шмат зорак - да сухой восені. Зорнае, светлае неба - на добры ўраджай наступнага года. Гром у гэты дзень - дакладная прымета бясснежнай зімы".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 12 кастрычніка: самая халодная ноч была ў Горках у 1939 годзе - амаль 8 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у Івацэвічах у 1995 - тэрмометры паказалі 24 з паловай градусы цяпла.