10 июля 2023

11 лiпеня магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: калі не чуваць зязюлі, зіма прыйдзе рана. Калі клён пачаў выдзяляць сок, то праз 3-4 дні чакаецца дождж. Калі вада ў рацэ або калодзежы прыбывае, чакайце дрэннае надвор'е.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 11 ліпеня: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Гродне ў 1968 годзе - усяго 4 градусы цяпла, а дзённы тэмпературны максімум таксама адзначаны ў Гродне ў 1959-м - 35 градусаў цяпла.