10 Ліпеня 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначалi атмасферныя франты i халаднаватыя паветраныя масы з Паўночнай Еўропы.У асобных раёнах краіны адзначалiся навальнiцы. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

Некалькі народных прыкмет: вясёлка з'явілася пры добрым надвор'і - будзе непагадзь. Зязюля не кукуе - ранняя зіма. Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Гродне ў 1968 годзе - плюс 4 градусы , а самы цёплы дзень ў 1959-м таксама ў Гродне - тэрмометры паказалі 35 градусаў цяпла.