9 сакавiка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
9 сакавіка ў народным календары прысвятак Янка. Прыкмячалі: "Калі ў гэты дзень рогі Месяца яркія і крутыя - да марозу. Дзень выдаўся цёплым - да цёплага красавіка".
Iнфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Верхнядзвінску ў 1965 годзе - больш за 31 градус марозу, а самы цёплы дзень - у 2015 годзе - у Васілевічах тэрмометры паказалі больш за 16 градусаў цяпла.













