8 октября 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны. 9 кастрычніка ў народным календары Іван Багаслоў. У гэты дзень рабiлi доўгатэрміновыя прагнозы: калі на Івана Багаслова ішоў дождж са снегам, гэта прадказвала тры моцныя адлігі ў студзені, а калі дзень выдаваўся цёплым і сонечным, чакалі дажджлівага і халоднага чэрвеня наступным летам.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 9 кастрычніка: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Оршы ў 2015 годзе - амаль 6 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце у 1966 - больш за 23,5 градуса цяпла.