6 ноября 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначалі атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах адзначаўся туман. Раніцай і ўдзень месцамі па краіне прайшлі моцныя дажджы. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не чакаецца. Геамагнітны фон - слабаўзбураны. Некалькі народных прыкмет: "Пры захадзе колер сонца залаціста-бронзавы - да дрэннага надвор'я. Вароны расселіся на ніжніх галінках дрэў - да моцнага ветру. Дзень пачнецца туманам - да адлігі".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 7 лістапада. Самая халодная ноч была ў Мінску ў далёкім 1891 годзе - амаль 19 градусаў марозу, а самы цёплы дзень - на станцыі Палеская у 2014-м тэрмометры паказалі амаль 20 градусаў цяпла.