3 августа 2023

4 жнiўня магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

У народным календары заўтра Мар’я ці Магдалена. Заўважалі: на Мар’ю росна - лён будзе шэры, неўмалотны. У паўночных раёнах прыкмячалі: калі ў гэты дзень туман халодны, зіма чакаецца ранняя і марозная.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была на станцыі Палескай у 1987 годзе - крыху больш за 2 градусы цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 2010 годзе ў Брагіне - амаль плюс 38 градусаў.