3 августа 2019

Сёння на тэрыторыі Беларусі панавала поле паніжанага атмасфернага ціску і прахалодныя паветраныя масы. Заўтра геамагнітнае становішча на тэрыторыі нашай краіны будзе слабаўзбураным. 4 жніўня ў народным календары Марыя Ягаданіца. Нашы продкі ў гэты дзень адпраўляліся ў лес па ягады. Гаспадыні займаліся іх нарыхтоўкай - варылі варэнне. Прыкмячалі: на Марыю моцныя росы - лён будзе шэры і косы. А калі рыба падымаецца да самай паверхні вады, будзе добрае надвор'е. Самая халодная ноч была на станцыі Палескай ў 1987 годзе - 2 градусы вышэй за нуль. А самы цёплы дзень - у 2010-м у Брагіне слупкі тэрмометраў паказалі амаль 38 градусаў.