31 марта 2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Заўтра ў народным календары  Дар’я Вясенняя. Прыкмячалi: якое надвор'е 1 красавіка, такое надвор'е будзе 1 кастрычніка. Цёплы і ясны дзень - сухое і ветранае лета.

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Касцюковічах у 1952 годзе - 19 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2017 - у Баранавічах тэрмометры паказалі 22 градусы цяпла.