29 сентября 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца.

Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

У апошні верасневы дзень адзначаецца дзень Веры, Надзеі і Любові. Іншая назва - дзявочае свята. І прыкметы: калі жураўлі ў гэты дзень адлятаюць у вырай, то на Пакровы будзе мароз. Калі вожык размяшчае сваё логавішча ў сярэдзіне лесу - зіма будзе халодная.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Сянно ў 1976 годзе - звыш 6 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1991 - у Брэсце тэрмометры паказалі + 27 градусаў.