29 мая 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

30 мая ў народным календары  Еўдакія. Прыкмячалi: калі месяц народзіцца на дажджлівую Еўдакію - мокрае  будзе лета, а калі да таго ж дзьме паўночны вецер - лета будзе яшчэ і халоднае. Якая Еўдакія, такое і лета чакаецца.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1990 годзе - 3 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 1979 - у Бярэзінскім запаведніку тэрмометры паказалі амаль 33 градусы цяпла.