29 апреля 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

30 красавіка ў народным календары Зосім. У гэты дзень прыкмячалі, калі пчолы садзяцца на вішню, то ягад будзе шмат, а калі не - ураджаю не чакай. Калі пасля дажджу рэха глухое - непагадзь працягнецца.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Магілёве ў 1961 годзе - больш за 5 з паловай градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Івацэвічах у 2012 - амаль 30 з паловай градусаў цяпла.