Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
Некалькі народных прыкмет на заўтра: калі гром у гэты дзень здарыцца - да халоднай бясснежнай зімы. Ясная ноч абяцае ўстойлівую зіму. На досвітку ззяюць зоркі - да змены надвор'я.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1966 годзе - 8 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1988 - у Лельчыцах тэрмометры паказалі больш за 25 градусаў цяпла.













