27 ноября 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

28 лістапада Піліпаўка. Пачынаецца Піліпаўскі пост, які працягнецца 6 тыдняў. Светлавы дзень робіцца вельмі кароткім, таму казалі: "У Піліпаўку дзень да паўдня". І прыкмячалі: сонца пры ўзыходзе чырвонае - да завеі. Аблокі плывуць высока - да сухога і яснага надвор'я, нізка - да дрэннага.

Самая халодная ноч была ў Горках у 1957 годзе - больш за 21 градус марозу. А  самы цёплы дзень у 1949 -  у Васілевічах тэрмометры паказалі амаль 12 градусаў цяпла.