27 апреля 2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

28 красавіка ў народным календары пазначаны прысвятак з назвай Пуд. Пчаляры ў гэты дзень аглядалі вуллі. Калі многа пчол загінула пасля зімы, грэчка не ўродзіцца, а калі добра перазімавалі пчолкі - чакай добры ўраджай.

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Бярэзінскім запаведніку ў 1978 годзе - звыш 7 градусаў марозу,  а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 2012 - 29 з паловай градусаў цяпла.