25 ноября 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: “Лучына трашчыць і іскрыцца - да пахмурнага і снежнага надвор'я. Снег ідзе з невялікімі перапынкамі ў часе - да дрэннага надвор'я".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Касцюковічах у 1999 годзе - 24 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 2009 - у Брагіне тэрмометры паказалі больш за 13 градусаў цяпла.