Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
Некалькі народных прыкмет: калі ўсюды распусціліся залаціста-жоўтыя першацветы - хутка прыйдуць па-сапраўднаму цёплыя дні. Калі зязюля крычыць гучна і працяжна, гэта абяцае набліжэнне цёплых дзён.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1988 годзе - 8 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 2019 годзе - амаль 28 градусаў цяпла.













