24 марта 2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

25 сакавіка ў народным календары пазначаны тры прысвяткі - Рыгор, Феафан і каталіцкае Дабравешчанне. Прыкмячалі: на Дабравешчанне цёпла - ураджай на арэхі. Калі туман узнімаецца ўверх - будзе дождж, апускаецца ўніз - сонечнае надвор'е.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Васілевічах у далёкім 1895 годзе - амаль 22 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 2014 - у Гомелі тэрмометры паказалі 21 градус цяпла.