22 ноября 2019
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

І некалькі народных прыкмет: "Калі дзень пачынаўся вялікім туманам, чакалі адлігі. Іней на дрэвах - да марозу. Вячэрні іней - да вялікага снегападу".

А зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 23 лістапада. Самая халодная ноч была ў Брагіне ў 1998 годзе - 24 з паловай градусы марозу, а самы цёплы дзень ў Васілевічах - у 1923 тэрмометры паказвалі больш за 12 градусаў цяпла.