22 апреля 2022

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.

23 красавіка ў народным календары прысвятак Юрай. Вядомая на гэты дзень вось такая прыказка: "Як настане Юр’ева раса - не патрэбна коням аўса". Таксама прыкмячалі: маладыя павучкі з'явіліся - цёплыя дзянькі хутка прыйдуць; калі старыя павукі ў гэты дзень сядзяць на павуцінні высока, то ўначы магчымыя замаразкі.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Горках у 1929 годзе - амаль 12 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Жлобіне ў 1950-м - амаль 29 градусаў цяпла.