21 августа 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

22 жніўня ў народным календары Мацей. У  гэты дзень заўважалі: шмат расы -  будзе  спякотны дзень. Малады месяц добра бачны на небе - да канца месяца будзе горача. Моцны паўднёвы вецер - зiмой будзе шмат снегу.

Ну а зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Бярэзінскім запаведніку ў 1977 годзе - менш за 1 градус цяпла, а самы цёплы дзень у 1946 годзе - у Магілёве тэрмометры паказалі звыш 36 градусаў цяпла.