9 октября 2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не чакаецца

Геамагнітны фон слабаўзбураны. 

Некалькі народных прыкмет: месяц у крузе - да сухога лета; гром у гэты дзень - да бясснежнай, мяккай і кароткай зімы; сухое надвор'е - зіма позна надыдзе.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 10 кастрычніка. Самая халодная ноч была на станцыі Палескай у 2015 годзе - амаль 10 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у Лельчыцах у 2001-м - тэрмометры паказалі больш за 23 з паловай градусы цяпла.