24 мая 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон уначы слабаўзбураны, на пряцягу дня спакойнае геамагнітнае становішча, прыкладна з 18 гадзін - узбураны, а з 21 гадзіны прагназуецца магнітная бура.

25 мая ў народным календары Епіфан. Прыкмячалі: калі на Епіфана раніца цёплая і сонечная - чакаецца сухое лета. Калі раніца пахмурная - да дажджлівага і халоднага лета.

Цікавая інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Гродне ў 1969 годзе - амаль 3 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 1983-м - на метэастанцыі Акцябр тэрмометры паказалі 31 градус цяпла.