Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
Некалькі народых прыкмет: хуткія і высокія аблокі - да добрага надвор'я. Раніцай хмары сабраліся - чакайце да вечара дажджу. Сонца за хмару садзіцца - таксама будзе дождж.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Горках у 1929 годзе - амаль 13 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2016 - у Брагіне тэрмометры паказалі больш за 23 градусы цяпла.













