24 января 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

25 студзеня ў народным календары Таццяна. У гэты дзень прыкмячалі: сонца зіхаціць - на ранні прылёт птушак, а снег - на дажджлівае лета. Калі на Таццяну марозна і ясна, будзе добры ўраджай, калі ж паўднёвы вецер альбо цёплая мяцеліца - ураджаю не чакай.

Інфармація з гісторыіі метэаназіранняў на 25-га студзеня. Самая халодная ноч была ў Пружанах у 2010 годзе - больш за 31 градус марозу, а самы цёплы дзень у 2002-м - у Лельчыцах тэрмометры паказалі 7 з паловай градусаў цяпла.