25 декабря 2020

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

26 снежня ў народным календары каталіцкі прысвятак Сцяпан. Другі дзень каталіцкіх Каляд. З гэтага дня пільна сачылі за надвор’ем 12 дзён запар. Лічылася, што кожны дзень паказвае надвор’е цэлага месяца наступнага года. Напрыклад, якое надвор’е 26 снежня, такі будзе студзень, надвор’е 27 снежня прадказвала надвор’е ў лютым, і гэтак далей.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Докшыцах у 1996 годзе - 30 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2015 - у Высокім тэрмометры паказалі больш за 12 градусаў цяпла.