Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
21 лістапада - Міхайлаў дзень. З Міхайлавым днём звязана пацяпленне - так званыя Міхайлавы адлігі. З Міхайлы зіма не стаіць, зямля не мерзне. І прыкмячалі: на Міхайлу раздарожжа - да зімовага Міхайлы шляху не будзе. Міхайла ў шэрані прыйдзе - снежная зіма надыходзіць, а калі туманам Мікола спавіты - быць адлізе.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Шаркаўшчыне ў 1998 годзе - больш за 23 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 1926 - у Васілевічах тэрмометры паказалі амаль 15 градусаў цяпла.













