4 сентября 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

5 верасня ў народным календары пазначаны прысвятак, які называецца Лупа. Прыкмячалі, калі ў гэты дзень жураўлi на поўдзень пацягнуліся, будзе ранняя зіма. Таксама глядзелі, як ляцяць жураўлi: нізка, то зіма будзе цёплая, а калі высока, то халодная зіма чакаецца.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 5 верасня: самая халодная ноч была ў Васілевічах у 1901 годзе – 0,7 градуса марозу, а самы цёплы дзень у Высокім у 1954 годзе - тэрмометры паказалі амаль 31 градус цяпла.